БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Пасля вяртання ў Беларусь арыштавалі Вераніку Жалубоўскую — сцюардэсу Катарскіх авіяліній, актрысу і мадэль

20.02.2025 / 21:38

Nashaniva.com

Дзяўчыну абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах у 2020 годзе.

Вераніка Жалубоўская. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Вераніцы Жалубоўскай 29 гадоў. Яна з Мінска. Скончыла мінскі ліцэй №1, а пасля адвучылася ў Мінскім дзяржаўным Лінгвістычным універсітэце, які скончыла ў 2017 годзе. Мяркуючы па анкеце, адначасова вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У 2016 годзе дзяўчыну прызналі пераможцай сталічнага конкурсу «ВелаМіс». Дзяўчына тады расказала, што вельмі любіць катацца, і лічыць, што ўзнагарода цалкам заслужаная.

Вераніка Жалубоўская. Фота з яе фэйсбука

Пасля сканчэння МДЛУ Вераніка адпрацавалатры гады сцюардэсай у Катарскіх авіялініях. Яшчэ адно захапленне Веранікі — мадэлінг і акцёрства. Яна знялася ў эпізадычных ролях у чатырох фільмах пад псеўданімам Вераніка Бруснікіна і супрацоўнічала з мноствам мадэльных агенцтваў.

Апошняе фота ў сацсеткі дзяўчына выклала 18 лістапада 2024 года з Турцыі. Пасля гэтага яна паехала ў Беларусь — імаверна, тады яе і затрымалі.

У тэлеграме яна даўно не з'яўлялася анлайн, а сацсеткі з лістапада неактыўныя. Імаверна, цяпер дзяўчына ў СІЗА.

Вераніка Жалубоўская. Фота з яе старонкі «Укантакце»

Суд над Веранікай Жалубоўскай пачнецца 4 сакавіка 2025 года ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска. Судзяць яе па «народным» артыкуле — ч. 1 арт. 342 КК. Ёй пагражае да трох гадоў калоніі.

Чытайце таксама:

Што новага правяраюць у тэлефонах на мяжы пры вяртанні ў Беларусь

Былы міліцыянер, які працаваў дальнабойшчыкам, вярнуўся ў Беларусь і атрымаў чатыры палітычныя артыкулы

Як правільна пачысціць смартфон пры перасячэнні мяжы

Каментары да артыкула