Маладому чыгуначніку з Брэста пагражае да дванаццаці гадоў за палітыку
22.02.2025 / 8:0
Максіма Солапа абвінавачваюць у «закліках да прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі».
Максім Солап. Фота з ягонай старонкі Укантакце
Максіму Солапу 36 гадоў. Ён родам з Брэста. У 2012 скончыў фізфак Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны. Працаваў інжынерам у Брэсцкім інфармацыйным вылічальным цэнтры па экспарта-імпартных перавозках Беларускай чыгункі.
Максім любіць падарожжы і актыўны адпачынак, а таксама займаецца рознымі відамі спорту і вядзе здаровы лад жыцця.
Яго пачынаюць судзіць 24 лютага 2025 года ў Мінскім гарадскім судзе. Максіма абвінавачваюць у «закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК).
Солапу можа пагражаць ад чатырох да дванаццаці гадоў калоніі.
Чытайце таксама:
Арыштаваны праграміст з «Атланта». Яму пагражае да 12 гадоў за палітыку
Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць