Трэцяя жонка Арастовіча падала на развод
20.02.2025 / 14:47
Жонка былога дарадцы Офіса прэзідэнта Украіны Аляксея Арастовіча падала на развод з мужам. Пра гэта стала вядома з дадзеных судовага рэестра, доступ да якіх атрымала выданне «Глаўком».
Аляксей Арастовіч з жонкай. Фота: alexey.arestovich / Facebook
Ініцыятарам разводу стала Анастасія Арастовіч. Яна падала заяву на скасаванне шлюбу ў Саломенскі раённы суд Кіева 11 лютага. Дата судовага пасяджэння невядомая.
Прычына скасавання шлюбу таксама невядомая.
Увосень 2022 года Арастовіч распавядаў, што хоча стаць прэзідэнтам Украіны, а вось Анастасія тады прызналася, што яшчэ не думала, якой жа першай лэдзі яна магла б быць. «Калі мы з ім сустрэліся, ён сказаў: «Я буду прэзідэнтам. Будзем глядзець па абставінах», — казала Анастасія.
Год таму, у лютым 2024 года, Анастасія Арастовіч дала інтэрв'ю блогерцы Ганне Аліцкай. Жанчыны размаўлялі ў Нью-Ёрку, дзе ў той час пражывала сям'я экс-дарадцы Офіса прэзідэнта.
Зараз Анастасія працуе куратарам і арганізатарам рэтрытаў і жывых сустрэч у праекце Space Love.
Паводле звестак СМІ, Аляксей Арастовіч пакінуў Украіну ў пачатку верасня 2023 года. Падставай для яго выезду нібыта стаў ліст ГУР Мінабароны. Пасля разведведамства адмаўляла гэтую інфармацыю.
Аляксей Арастовіч і ягоная жонка ажаніліся ў 2015 годзе. У пары ёсць агульны сын Аляксандр. Анастасія стала для Арастовіча трэцяй жонкай.