24-гадовага экс-работніка EPAM судзяць за ўдзел у пратэстах
20.02.2025 / 8:0
Цяпер айцішнік Дзмітрый Хамельянскі працуе ў Tinkoff.
Дзмітрый Хамельянскі. Фота: сацсеткі
24 лютага ў судзе Партызанскага раёна Мінска пачынаецца працэс над Дзмітрыем Хамельянскім. Хлопца абвінавачваюць ва ўдзеле ў пратэстах (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Яму можа пагражаць да трох гадоў калоніі.
Дзмітрыю Хамельянскаму 24 гады. Хлопец скончыў Мінскі радыётэхнічны каледж (2019) і Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (2022).
Мяркуючы па інфармацыі ў сацсетках Хамельянскага, яшчэ падчас вучобы ён пачаў працаваў у IT-кампаніях — ТКП-Софт (2018-2020), EPAM (2020-2022). З 2023 працуе ў групе кампаній Tinkoff.
Чытайце таксама:
Гісторыя арышту мазырскай блогеркі, якая некалькі гадоў хавалася ад сілавікоў, аказалася драматычнай
Маладую выкладчыцу англійскай мовы судзяць за палітыку. Пагражае да 12 гадоў