БЕЛ Ł РУС

Вайна

Спецаперацыя як з ізраільскімі пейджарамі: расійскім аператарам дронаў падарылі замініраваныя акуляры

19.02.2025 / 9:16

Nashaniva.com

У пачатку лютага адбылося некалькі дыверсій у розных падраздзяленнях Узброеных сіл Расіі, сутнасць якой была ў дыстанцыйным падрыве акуляраў для FPV-дронаў.

FPV-акуляры «Skyzone Cobra». Ілюстрацыйнае фота

У перыяд студзень-люты 2025 года шэрагам грамадскіх арганізацый было адпраўлена каля 80 камплектаў FPV-акуляраў «Skyzone Cobra» у розныя падраздзяленні УС РФ. Усе арганізацыі атрымалі тавар ад аднаго і таго ж чалавека, на ўмовах бязвыплатнай дапамогі для УС РФ, піша «Дасье шпіёна».

4 лютага зафіксаваны першы выпадак падрыву самаробнай выбуховай прылады, схаванай у акулярах, на тэрыторыі Белгародскай вобласці. Вайсковец атрымаў траўмы твару і вачэй.

З 4 па 7 лютага зафіксавана яшчэ 7 выпадкаў падрыву прылад на тэрыторыі Курскай, Луганскай і Данецкай абласцей. Унутры FPV-акуляраў выяўлена выбуховае рэчыва С-4, дэтанатар і батарэя. Спрацоўвае прылада пры запуску вентылятара ахаладжэння ў акулярах.

У дадзены момант праводзіцца пошук і канфіскацыя «замініраваных» акуляраў. Адпраўнік пасылак 3 лютага пакінуў Расію рэйсам Масква — Стамбул.

Нагадаем, што ў верасні ў Ліване адбылася серыя выбухаў пейджараў, якія «Хезбала» выкарыстоўвала для аператыўнай сувязі. На наступны дзень аналагічным чынам пачалі выбухаць рацыі. У выніку выбухаў загінулі як мінімум 37 чалавек, у тым ліку дзеці, а каля трох тысяч атрымалі раненні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула