БЕЛ Ł РУС

Свет

Лаўроў заявіў, што не бачыў трохэтапнага мірнага плану па Украіне

18.02.2025 / 17:35

Nashaniva.com

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заявіў, што дэлегацыі Расіі і ЗША дасягнулі ўзаемаразумення па розных пытаннях, але гэта не абавязкова азначае, што іх пазіцыі зблізіліся.

Сяргей Лаўроў на перамовах у Эр-Рыядзе. Фота: Evelyn Hockstein/Pool Photo via AP

Лаўроў пракаментаваў расійскім журналістамі паведамленні аб тым, што ЗША і Расія нібыта распрацавалі трохэтапны план па заканчэнні вайны, які прадугледжвае спыненне агню, выбары ва Украіне і толькі потым — мірнае пагадненне.

Кіраўнік МЗС Расіі заявіў, што ён не бачыў такі план, але бачыў паведамленні пра план, які спецпасланнік ЗША па Расіі і Украіне Кіт Келаг нібыта прадставіў Польшчы. Гэты план, з ягоных слоў, амерыканская дэлегацыя ў Эр-Рыядзе назвала фэйкам.

Каментуючы магчымыя перамовы аб Украіне, Лаўроў сказаў, што спачатку ЗША, а затым Расія павінны прызначыць прадстаўнікоў, пасля чаго бакі пачнуць рэгулярныя кансультацыі.

Чытайце таксама:

Сталі вядомыя важныя ўмовы для мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай

ЗША і Расія дамовіліся аб аднаўленні ранейшай колькасці штату пасольстваў

Крэмль: Пуцін гатовы да перамоваў з Зяленскім

У Расіі вызвалілі амерыканца, якога нядаўна затрымалі за канабіс у багажы

Каментары да артыкула