Брытанскі суд адхіліў пазоў кампаніі «Дана Астра» аб зняцці санкцый
17.02.2025 / 19:54
Высокі суд Англіі і Уэльса адхіліў пазоў ЗТАА «Дана Астра» супраць дзяржаўнага сакратара па замежных справах, справах Садружнасці і развіццю Вялікабрытаніі, вынікае з інфармацыі на сайце інстанцыі.
Здымак ілюстрацыйны
Кампанія, кантраляваная сербскімі братамі Багалюбам і Драгамірам Карычамі, патрабавала адмены ўведзеных Вялікабрытаніяй санкцый.
У пазове сцвярджалася, што зарэгістраваная на Кіпры «Дана Астра» нібыта падвяргаецца шэрагу абмежаванняў з боку ўладаў Беларусі, бо лічыцца імі заходняй кампаніяй.
Аднак жа гэтыя і іншыя довады на карысць зняцця брытанскіх санкцый суд палічыў непераканаўчымі.
Кампанія «Дана Астра» («Дана Холдынгс») была адным з асноўных дэвелапераў і забудоўшчыкаў у Беларусі. Кампанія атрымала зямельныя ўчасткі для забудовы некалькіх буйных жылых комплексаў і бізнэс-цэнтраў. Уладальнікі кампаніі падтрымліваюць цесныя адносіны з Аляксандрам Лукашэнкам і ягонай сям'ёй.
Санкцыі супраць кампаніі «Дана Астра» на Захадзе дзейнічаюць з канца 2020 года.
Чытайце таксама:
Затрымалі кіраўніцтва «Дана Астра»
ЗША рыхтуюць здзелку з Лукашэнкам: вызваленне палітвязняў у абмен на санкцыі на калій і банкі
У Латвіі хочуць забараніць турфірмам арганізоўваць паездкі ў Беларусь
Кожны трэці мінчук гатовы з'ехаць з Беларусі праз палітыку — апытанне ад уладаў