БЕЛ Ł РУС

Эканоміка

У студзені МАЗ прадаў на расійскім рынку ўсяго чатыры аўтобусы

14.02.2025 / 22:14

Nashaniva.com

У студзені 2025 года на расійскім рынку было прададзена ўсяго чатыры новыя аўтобусы Мінскага аўтамабільнага завода, сведчаць даныя агенцтва «АСМ-холдынг». У 2024 годзе ў тым жа самым месяцы іх было 84, то-бок падзенне ў 21 раз.

Прадукцыя МАЗ у мінулым месяцы заняла толькі 11-е месца ў спісе самых прадаваных брэндаў гэтага сегмента на аўтарынку Расіі. Доля на рынку склала ўсяго 0,6%.

За 2024 год беларускае прадпрыемства прадало на расійскім рынку 504 адзінкі гэтай тэхнікі і займала агульнае 9-е месца (для на рынку 2,6%). За 2023 год аўтобусаў было 925 адзінак, то-бок падзенне было на 45,5%.

Увогуле аўтобусы вытворчасці МАЗ не вельмі добра сябе рэкамендавалі ў Расіі, з розных расійскіх рэгіёнаў рэгулярна прыходзяць навіны, што тая ці іншая машына падчас эксплуатацыі загарэлася. Часам бывае, што гэты працэс набывае нават масавы характар. Рэгулярна здараюцца таксама і іншыя паломкі.

Чытайце таксама:

У Архангельску масава ламаюцца аўтобусы МАЗ — праз гэта парушаны графік руху

У Расіі абваліліся продажы беларускіх аўтобусаў

Аўтобус МАЗ згарэў у Пецярбургу

Лукашэнка прапанаваў рабіць аўтобусы са шклопластыку

Каментары да артыкула