БЕЛ Ł РУС

Вайна

Трамп анансаваў сустрэчу прадстаўнікоў Украіны, Расіі і ЗША ў Мюнхене

13.02.2025 / 23:54

Nashaniva.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў рамках Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы адбудзецца сустрэча з удзелам прадстаўнікоў Украіны і Расіі. Пра гэта ён сказаў журналістам у Белым доме, паведамляе «Еўрапейская праўда».

Дональд Трамп. Фота: Anna Moneymaker, Getty Images

«Будзе сустрэча ў Мюнхене заўтра (14 лютага — НН.). Там будзе Расія з нашымі людзьмі. Украіна таксама запрошаная, дарэчы. Я не ўпэўнены, хто якую краіну будзе прадстаўляць. Але гэта будуць высокапастаўленыя чыноўнікі з Расіі, Украіны і ЗША», — адзначыў Трамп.

Расія не ўдзельнічае ў Мюнхенскай канферэнцыі з 2022 года, афіцыйна пра яе ўдзел не абвяшчалася.

Таксама Трамп лічыць, што Расію трэба павярнуць назад у склад «Вялікай сямёркі» (G7). Краіну выключылі з аб'яднання пасля анексіі Крыму ў 2014 годзе.

Раней прэзідэнт ЗША запэўніў, што Украіна будзе за сталом перамоў аб «завяршэнні вайны».

Чытайце таксама:

Пасля размовы Трампа з Пуціным еўрапейскія палітыкі выступілі з агульнай заявай па Украіне

Кіраўнік Пентагона: Прыняць рэальнасць — не значыць ісці на саступкі Пуціну

Трамп і Пуцін могуць дамовіцца пра спыненне агню да Вялікадня ці 9 мая

Каментары да артыкула