БЕЛ Ł РУС

Свет

«Вы не з заходняй Украіны?» Кірыл высмеяў святара, які сказаў, што Царква павінна займацца верай, а не патрыятызмам

12.02.2025 / 15:6

Nashaniva.com

Кіраўніку РПЦ на сходзе са свяшчэннікамі Маскоўскай мітраполіі задалі не вельмі зручнае пытанне.

Патрыярх Кірыл. Фота: Yegor Aleyev / TASS Host Photo Agency Pool Photo via AP

Патрыярх Кірыл высмеяў святара, які задаў яму пытанне аб «патрыятычнай тэндэнцыі» ў Рускай праваслаўнай царкве.

Дыялог здарыўся на епархіяльным сходзе Маскоўскай мітраполіі. Відэа з сустрэчы апублікаваў Андрэй Кураеў.

Пытанне патрыярху задаў святар Аляксей Шляпін з Мажайска.

«Я не згодны з такой патрыятычнай тэндэнцыяй у царкоўных адносінах. […] Абавязак святара — весці людзей у Царства Нябеснае, а не патрыятызмам займацца», — сказаў святар.

Кіраўнік РПЦ у адказ засмяяўся. 

«Вось гэта выдатна, так? Першы раз такое чую! Вы, бацюшка, не з заходняй Украіны выпадкова? Ідзіце, сядзьце і сур'ёзна падумайце пра ўсё тое, што вы зараз тут ляпнулі», — заявіў Кірыл.

Пасля яго слоў уся зала, у якой знаходзіліся ў асноўным святары, засмяялася і заапладзіравала. 

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула