БЕЛ Ł РУС

Літаратура

Творцы агучылі кнігу Міхася Зарэцкага «Мар'я»

11.02.2025 / 18:5

Nashaniva.com

У сеціве з'явіўся праект «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка». У першым выпуску творцы прапануюць паслухаць кнігу Міхася Зарэцкага «Мар'я».

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка (@nepasluchmianyja)

Праект «Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка» хоча «пазнаёміць вас з літаратурай турбулентных часоў». Аўтары будуць агучваць творы рэпрэсаваных і расстраляных у 30-я гады паэтаў і пісьменнікаў.

«Як мы цяпер успрымаем каханне, гора, радасць, нараджэнне, смерць? Дакладна не так, як бы мы спакойна жылі. Нам цяперашнім — расчараваным, зацятым, упартым — ёсць пра што пагутарыць з тымі, хто жыў, як мы», — напісалі аўтары праекта.

Першы выпуск творцы прысвяцілі кнізе Міхася Зарэцкага «Мар'я». Яе ўжо можна паслухаць на ютубе, Spotify і падкаставай пляцоўцы Mave.

.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Непаслухмяныя Дзеці Кастрычніка (@nepasluchmianyja)

Міхась Зарэцкі — беларускі пісьменнік, сябра літаратурных аб'яднанняў «Маладняк» і «Полымя». У 1937 годзе яго расстралялі як «актыўнага члена нацыянал-фашысцкай тэрарыстычнай арганізацыі».

«Мар'я» — кніга Зарэцкага, прысвечаная гісторыі дзяўчыны, якую гвалтоўна выдалі замуж за непрыгожага і агіднага знешне Ягора. Ён прымусіў маладую жанчыну задушыць сваё дзіця, народжанае ад каханага хлопца Андрэя.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула