БЕЛ Ł РУС

Ежа

Тварожная запяканка з яблыкамі — рэцэпт

8.02.2025 / 8:49

Nashaniva.com

У гэтым рэцэпце замест мукі выкарыстоўваецца манка, што робіць запяканку больш лёгкай, далікатнай, пышнай і зярністай. Няма лепшага сняданку!

Фота: zapekaj.com/pl

Каб прыгатаваць тварожную запяканку з яблыкамі, спатрэбіцца:

Як гатаваць:

  1. Разбіце яйка ў глыбокую міску, дадайце соль і цукар, узбіце відэльцам да з’яўлення пышнай светлай масы. Уліце малако, усыпце манку, перамяшайце і пакіньце манку набрыньваць.
  2. Пратрыце тварог цераз металічнае сіта і дадайце ў міску.
  3. Вымыйце яблыкі, вытрыце насуха, абярыце ад лупіны, разрэжце напалову і выдаліце сярэдзіну. Нарэжце маленькімі кавалачкамі і дадайце ў сумесь. Старанна размяшайце.
  4. Вышмаруйце форму (або некалькі маленькіх формачак) кавалачкам масла. Калі масла засталося, можна пакласці яго зверху перад выпяканнем. Пасыпце форму манкай.
  5. Перакладзіце цеста ў падрыхтаваную форму і выпякайце ў разагрэтай духоўцы каля 30 хвілін.
  6. Як толькі па хаце пачне разносіцца апетытны водар, а верх і бакі запяканкі стануць залацістымі, час даставаць страву з духоўкі. Можна падаваць са смятанай. У якасці напояў выдатна будуць пасаваць какава, чай, кава або сок.

Чытайце таксама:

Лянівыя варэнікі з тварагу

Рэцэпт на выхадныя. Тварожны пірог — просты, хуткі, смачны

Сырнікі з рыкоты. Рэцэпт і падказкі, як гатаваць

Ідэя на сняданак: макавыя сырнікі ў духоўцы

Каментары да артыкула