БЕЛ Ł РУС

Ад рэдакцыі

У канале ГУБАЗіКа з’явілася дзіўнае сцвярджэнне пра адміна «Беларускага Гаюна»

6.02.2025 / 13:51

Nashaniva.com

Паведамленне тычылася журналіста Яна Аўсеюшкіна. 

Ян Аўсеюшкін. Фота: сацсеткі 

У тэлеграм-канале ГУБАЗіКа з’явілася сцвярджэнне, што «работник русскоязычной версии [Нашай Нівы] … Ян Авсеюшкин состоит … админом в … «[Беларускім] Гаюне».

Беларускі журналіст Ян Аўсеюшкін сапраўды існуе, але ён не працуе і ніколі не працаваў у «Нашай Ніве».

Больш за тое, наколькі нам паказваюць даступныя нам сродкі аналізу тэлеграм-актыўнасцяў, Ян Аўсеюшкін не асацыюецца з тэлеграмным нікам «Jan», які фігуруе на скрыншоце ГУБАЗа. А канал, які асацыявалі з Аўсеюшкіным, даўно яму не належыць.

Нагадаем, што ГУБАЗіК, які ствараўся для барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй, ператварыўся ў «палітычную паліцыю» і інструмент ажыццяўлення масавых палітычных рэпрэсій. Яны працягваюцца з 2020 года. Тады Аляксандр Лукашэнка, імаверна, прайграў выбары Святлане Ціханоўскай, але не аддаў улады і пачаў душыць народ. Згодна з інфармацыяй Паўла Латушкі, прадстаўніка Аб'яднанага пераходнага кабінета, з 2020 года рэпрэсіі закранулі як мінімум 136 тысяч чалавек. Некалькі соцень тысяч беларусаў вымушаныя былі пакінуць краіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула