БЕЛ Ł РУС

Культура

Спявачка і кампазітар Palina напісала музыку для паказу на Тыдні высокай моды ў Парыжы

29.01.2025 / 10:41

Nashaniva.com

Palina (Паліна Рэспубліка) напісала музыку для паказу калекцыі ліванскага мадэльера Жоржа Хабейкі.

«Мара! Я напісала музыку для паказу моднага дома Жоржа Хабейкі і, можна сказаць, пабывала на Тыдні высокай моды ў Парыжы (не целам, а справай). Гэта вельмі прыгожы паказ. Ён прысвечаны маці Жоржа, якой не стала ў мінулым годзе. Для мяне гэта гісторыя пра душу, сувязь, каханне і смерць як цуд і падарожжа», — напісала яна ў сваім інстаграме.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Palina (@repolinare)

Georges Hobeika — гэта ліванскі Дом высокай моды. Заснаваны ў 1995 годзе, брэнд атрымаў міжнароднае прызнанне і ўжо больш за дзесяцігоддзе прадстаўляе свае калекцыі на Тыдні моды ў Парыжы. Брэнд уключае чатыры асноўныя лініі і працуе са свайго шоурума на Rue Royale у Парыжы і атэлье — галоўнага офіса ў Бейруце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула