БЕЛ Ł РУС

Ежа

Цана на каву арабіка паставіла новы гістарычны рэкорд

28.01.2025 / 14:23

Nashaniva.com

Сакавіцкія ф’ючарсы на арабіку 27 студзеня выраслі на 2,3% і перавысілі папярэдні гістарычны максімум. На гэты раз рынак адрэагаваў на пагрозу Дональда Трампа павысіць мытныя пошліны на тавары з Калумбіі, піша РБК.

Фота: vecteezy

Новы рэкорд на біржы ICE склаў $3,56 за фунт ($7,85 за кілаграм). Папярэдні максімум быў дасягнуты 10 снежня, калі цана ф’ючарсаў на таргах Нью-Ёркскай біржы падымалася да $3,461 за фунт.

Раней новы прэзідэнт ЗША паабяцаў, што павысіць мытныя пошліны на калумбійскія тавары да 25%, калі краіна адмовіцца прымаць дэпартаваных з Амерыкі нелегалаў. У выніку ўлады Калумбіі пагадзіліся на ўмовы, прапанаваныя Трампам.

У мінулым годзе кава на сусветным рынку падаражэла амаль на 70%. А за няпоўны першы месяц 2025 года — яшчэ на 11%.

Чытайце таксама:

Цана на арабіку пабіла абсалютны рэкорд. Што адбываецца і ці хопіць нам кавы?

Каментары да артыкула