БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Былы каліновец запусціў уласны брэнд. Сродкі пойдуць на дапамогу

14.09.2024 / 22:4

Nashaniva.com

Былы беларускі добраахвотнік на вайне ва Украіне Аляксандр Клачко сумесна з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валанцёрам ва Украіне. Пра гісторыю стварэння брэнда ён расказаў «Радыё Свабода».

Аляксандар Клачко 

«Я прыехаў на вайну і мне задаюць пытанне: «Які ў цябе будзе пазыўны?». Для мяне гэта было нечаканае пытанне. І першае, што я ўспомніў — гэта мой нік у тэлеграме, калі быў у Беларусі, пратэстны нік «Кусь за Беларусь»… Гэта задоўга для пазыўнога. Я кажу: «Ну, давайце «Кусь»».

Зараз гэты мой пазыўны «Кусь» стаў ідэяй брэнда «Кусь», — расказвае Аляксандр Клачко. — Гэты «кусь» я ўкладаю ў любое дзеянне, на якое здольны, на якое гатовы кожны беларус паасобку, дзеянне, якое набліжае наша вяртанне ў Беларусь».

Алеся Буневіч. Фота з сацсетак

Сузаснавальніца крамы A2 Print, былая палітзняволеная Алеся Буневіч расказала пра сваю спробу запісацца ў добраахвотнікі ва Украіну:

«Калі пачалася вайна ва Украіне, у нас быў такі момант, калі мы паехалі разам ва ўкраінскую амбасаду, каб запісацца ў добраахвотнікі, але ў той час да мяне былі пытанні, таму што я не была медыцынскім супрацоўнікам, не мела нейкай спецыяльнай адукацыі ці падрыхтоўкі. І мяне запісалі ну нібыта ў рэзерв».

Алеся Буневіч тлумачыць галоўны сэнс стварэння брэнда:

«Ёсць таксама беларускія добраахвотнікі, якія рызыкуюць кожны дзень сваім жыццём, і падтрымка гэтых людзей, падтрымка былых добраахвотнікаў, якія паклалі сваё здароўе, валанцёраў, якія штодня таксама знаходзяцца ў нечалавечых умовах, часта іх таксама патрэбна падтрымліваць».

Чытайце таксама:

Ціханоўская наведала беларускую краму A2 print у Вільні

«Каб надпіс на помніку быў на беларускай мове». Беларускія добраахвотнікі пра запавет на выпадак гібелі 

«Беларусы забыліся пра вайну. Нашых добраахвотнікаў называюць наймітамі» — былы каліновец Клачко

«Змяншэнне падтрымкі беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне — гэта ў тым ліку і цана, якая плаціцца за палітычныя амбіцыі некаторых людзей»

Каментары да артыкула