БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Памёр Уладзімір Нісцюк

17.01.2024 / 13:17

Nashaniva.com

Былы сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі памёр 15 лістапада, аднак пра яго смерць ад анкалогіі, з якой ён змагаўся доўгі час, стала вядома толькі зараз. Яму было 73 гады.

Уладзімір Нісцюк — падпалкоўнік запасу, ваенны перакладчык нямецкай мовы, быў дэпутатам XIII склікання і падтрымаў імпічмент Аляксандру Лукашэнку, нагадвае БСДП у сваім тэлеграм-канале.

У БСДП Уладзімір Нісцюк быў намеснікам старшыні партыі. У 2008 г. пасля вызвалення з турмы Аляксандра Казуліна разам з Аляксеем Каралём, Вольгай і Аляксандрам Казуліным пакінуў партыю праз канфлікт з абраннем старшынёй БСДП Анатоля Ляўковіча.

Пасля гэтага адышоў ад палітыкі і займаўся развіццём альтэрнатыўнай энергетыкі. Працаваў дырэктарам ТАА «Белветраэнерга» і выканаўчым дырэктарам асацыяцыі «Узнаўляльная энергетыка».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула