Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю па «справе Tut.by»
31.07.2023 / 12:13
Прысуд дырэктарцы партала Людміле Чэкінай і галоўнай рэдактарцы Марыне Золатавай пакінуты без змен. Прысуд набыў законную моц, гаворыцца ў паведамленні суда.
Людміла Чэкіна і Марына Золатава падчас абвяшчэння прысуду 17 сакавіка 2023 года. Фота: «Мінская праўда»
Нагадаем, што ў сакавіку Золатава і Чэкіна былі асуджаныя на 12 гадоў калоніі агульнага рэжыму.
За кратамі яны знаходзяцца з 18 мая 2021 года.
Чытайце таксама:
«Не за гарамі той час, калі беларусы змогуць жыць шчасліва». Марына Золатава напісала ліст з турмы
13 ліпеня быў 50-гадовы юбілей у Людмілы Чэкінай — асуджанай на 12 гадоў гендырэктаркі Tut.by